БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер-міністр Фінляндыі парушыла правілы самаізаляцыі і пайшла ў начны клуб

9.12.2021 / 08:22

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Сана Марын адправілася ў начны клуб, нягледзячы на тое, што ведала аб станоўчым тэсце на каранавірус міністра замежных спраў Пекі Хаавіста, які браў удзел у сустрэчы міністраў у Стакгольме. Паводле яе слоў, яна не атрымала абноўленыя інструкцыі, у якіх міністрам рэкамендавалі пазбягаць кантактаў з людзьмі.

Фото: Emmi Korhonen / Lehtikuva

Марын была схільная да рызыкі заражэння ў пятніцу, калі разам з Хаавіста прымала ўдзел у пасяджэнні ўрада Фінляндыі, піша Yle.

Прыкладна два тыдні таму канцлерка Дзяржрады Фінляндыі абнавіла рэкамендацыі, згодна з якімі, міністры павінны адразу ўстрымлівацца ад сацыяльных кантактаў пасля атрымання інфармацыі аб рызыцы заражэння.

Марын сказала, што да яе асабіста гэтыя інструкцыі не дайшлі, але прызнала, што гэта не з'яўляецца апраўданнем і яна нясе адказнасць за тое, што не атрымала паведамлення.

«Мне трэба было лепш ацаніць сітуацыю і праверыць яшчэ раз інструкцыі. Я прашу прабачэння за свае паводзіны, я дзейнічала не лепшым чынам».

Марын у суботу ўвечары былі адпраўленыя паведамленні з інструкцыямі адносна ізаляцыі, але прэм'ер-міністр, якая знаходзілася ў начным клубе, не прачытала іх, паколькі не ўзяла з сабой міністэрскага тэлефона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула