БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне пачаўся суд над хлопцам, якога затрымалі і дэпартавалі з Расіі

9.12.2021 / 09:15

Nashaniva.com

Суд Маладзечанскага раёна 8 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 КК (супраціўленне з прымяненнем гвалту) ў дачыненні да Сяргея Непагоды, якога затрымалі ў Расіі і дэпартавалі ў Беларусь. Гэта трэці фігурант справы за патасоўку з сілавікамі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне пасля акцыі салідарнасці, калі пратэстоўцы адбвівалі затрыманага, а амапавец дастаў пісталет.

Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева асудзілі да трох гадоў калоніі яшчэ напрыканцы верасня 2020-га. Уладзімір Непагода быў прызнаны падазраваным, але з'ехаў за мяжу і ў судзе не ўдзельнічаў. Яго затрымалі 17 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу, змясцілі ў расійскае СІЗА на паўгода, а калі скончыўся тэрмін утрымання пад вартай, то па прычыне парушэння міграцыйнага рэжыму выдварылі ў Беларусь. Тут яго змясцілі пад варту, паведамляюць праваабаронцы.

Разглядае справу суддзя Аляксей Петрусевіч, а дзяржабвінавачванне падтрымлівае памочніца пракурора Юлія Жук (яна выступала дзяржабвінаваўцай па справе супраць адзінаборца Аляксея Кудзіна).

Пацярпелымі на судзе над Пясковым і Еўсцягнеевым выступілі супрацоўнікі АМАПа Мінаблвыканкама Вячаслаў Якавенка і Яўген Баранаў (камандзір атрада). З-за атрыманых падчас патасоўкі пашкоджанняў — некалькі драпін на руцэ і калене — амапаўцы не страцілі працаздольнасць і не знаходзіліся на лячэнні.

У першы дзень суда не з'явіліся сведкі, таму яго працяг адбудзецца 14 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула