БЕЛ Ł РУС

Па «справе Зельцэра» будуць судзіць 66-гадовага жыхара Жодзіна

14.01.2022 / 15:29

Nashaniva.com

Мужчыну вінавацяць у «распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў». Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Пракуратура Мінскай вобласці накіравала справу ў Мінскі абласны суд.

Паведамляецца, што ў верасні і кастрычніку мужчына пакідаў у сацсетцы «Аднакласнікі» каментарыі наконт супрацоўніка КДБ, які загінуў пры штурме кватэры айцішніка Андрэя Зельцэра ў Мінску. 

«Гэтыя выказванні скажалі падзеі і мелі на мэце распаліць варожасць паміж асобнымі групамі насельніцтва па прафесійнай прыналежнасці, заклікалі да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў Камітэта», — заяўляюць у Генпракуратуры.

Мужчына знаходзіцца пад вартай. 

Першы прысуд па «справе Зельцэра» быў вынесены днямі. За каментарыі ў сацсетках маглёўцу Аляксандру Гаўрыленку прысудзілі два гады калоніі і штраф у 3200 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула