Момант вывяржэння падводнага вулкана ў Ціхім акіяне патрапіў на відэа
Вывяржэнне падводнага вулкана Хунга-Тонга-Хунга-Хапаай у Ціхім акіяне знялі спадарожнікі з космасу.
Улады ціхаакеанскай астраўной дзяржавы Тонга папярэджвалі пра небяспеку, адзначаючы, што з-за вывяржэння ёсць пагроза цунамі. Пагрозу цунамі абвяшчалі ў Новай Зеландыі, Самоа, Японіі і ў амерыканскіх штатах, размешчаных на заходнім узбярэжжы краіны.