БЕЛ Ł РУС

Зліў з СК: Матолька, Пуціла і Вячорка праходзяць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса

16.01.2022 / 17:36

Nashaniva.com

Дарадца Святланы Ціханоўскай Францішак Вячорка апублікаваў у сябе ў Фэйсбуку дакумент, які нібыта паходзіць са Следчага камітэта. Мяркуючы па апублікаваным скане, ён разам з Раманам Пратасевічам, Антонам Матолькам і Сцяпанам Пуцілам абвінавачваюцца альбо падазраюцца па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Фотакалаж zerkalo.io

Гэты дакумент — ліст намесніка старшыні Следчага камітэта Анатоля Васільева начальніку ўпраўлення СК па Мінскай вобласці Андрэю Лісу з просьбай камандзіраваць следчага Жодзінскага гарадскога аддзела СК у Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта.

Дакумент датаваны 28 снежня 2021 года. Вячорка, Пратасевіч, Матолька, Пуціла і «іншыя асобы» паводле яго абвінавачваюцца і падазраюцца па наступных артыкулах:

Трое з пералічаных, уключаючы і самога Францішка Вячорку, па стане на сённяшні дзень жывуць за мяжой. Сцяпан Пуціла, стваральнік прызнанага беларускімі ўладамі экстрэмісцкім папулярнага тэлеграм-канала Nexta, і Антон Матолька, папулярны блогер, ўнесеныя ў «пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» КДБ. Раней было вядома, што першага абвінавачваюць па крымінальнай справе па арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі, а другога — па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (замах на акт тэрарызму).

Адзіны, хто знаходзіцца ў Беларусі — Раман Пратасевіч, былы рэдактар тэлеграм-канала Nexta. Ён быў затрыманы 23 мая 2021 года пасля вымушанай пасадкі ў Мінску самалёта ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню, цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам. Пратасевіч абвінавачваецца па крымінальнай справе па арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі. Затрыманую разам з Раманам яго дзяўчыну, расіянку Сафію Сапегу будуць судзіць па сямі артыкулах КК. Яе справа ўжо перададзена ў Гродзенскі абласны суд.

З Раманам Пратасевічам ужо некалькі месяцаў не праводзяцца следчыя дзеянні

Польскі аналітык: Заклікае Нехта, а вінавацяць Польшчу

На канале АНТ выйшаў 15-хвілінны сюжэт «Таямніцы рэйса Афіны — Вільня». Ці раскрываюцца там якія таямніцы?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула