Грамадства

На канале АНТ выйшаў 15-хвілінны сюжэт «Таямніцы рэйса Афіны — Вільня». Ці раскрываюцца там якія таямніцы?

Выхад 15-хвіліннага расследавання «Таямніцы рэйса Афіны — Вільня. Новыя падрабязнасці скандалу з бортам Ryanair» — спроба даць адказ на месячнай даўніны публікацыі ў амерыканскай і польскай прэсе, якія падрыхтавалі, як сцвярджаецца ў сюжэце, «супрацоўнікі польскіх спецслужбаў» і пры падрыхтоўцы якіх былі выкарыстаныя сведчанні дыспетчара Алега Галегава, якому ўдалося выехаць з Беларусі.

Нейкіх новых фактаў і дакументаў, якія паказвалі б сітуацыю з прынцыпова іншага боку, стваральнікі «расследавання» не прадставілі. У асноўным стаўка зроблена на вусныя сведчанні розных людзей, якім трэба верыць на слова.

Як мінімум палову сюжэта ў кадры знаходзіцца дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, які расказвае пра тое, што пілот самалёта Ryanair, маўляў, нават не збіраўся сядаць у Вільні, а адразу нацэльваўся на Мінск. Што пра наяўнасць на борце Пратасевіча з Сапегай беларускія спецслужбы не маглі ведаць, бо адкуль. «Чаму паляцеў самалёт у Мінск, трэба спытаць самога пілота і дыспетчарскую службу Вільні», а запісаў перамоваў паміж пілотам, дыспетчарскай і авіякампаніяй ніхто, маўляў, пакуль не прадставіў. Ды і сам пілот невядома куды дзеўся, і справаздачы Міжнароднай арганізацыі па грамадзянскай авіяцыі ўсё няма. 

Стваральнікі расследавання хочуць давесці, што матэрыялы перамоваў паміж пілотам самалёта Ryanair і беларускімі дыспетчарамі — мантаж. Але ніякіх асаблівых доказаў гэтаму не прыводзяць. Лічаць, відаць, што для асноўнай аўдыторыі роліка будзе дастаткова таго, што гэта ў кадры пацвярджае намеснік начальніка Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Андрэй Матолька. 

Праўда, аспрэчваючы тое, што дыспетчар Галегаў падчас пасадкі самалёта ў Мінску ўзгадняў свае дзеянні з супрацоўнікам КДБ, голас якога чуваць на аўдыязапісе, стваральнікі сюжэта толькі словамі не абмежаваліся, а назвалі і нават паказалі таго, каму нібыта належыць той голас.

Гэта быў, як сцвярджаецца, начальнік Галегава, кіраўнік палётаў на ягонай змене, завуць якога Яўген Цыганоў. Цыганоў сам выступае ў сюжэце і ўсё пацвярджае. На пытанне, ці не афіцэр ён КДБ, адказ адмоўны — маўляў, і адукацыя ў яго спецыяльная авіяцыйная, і працуе з 2000 года ў «Белаэранавігацыі».

Далей аспрэчваецца тое, што Галегаў перабраўся ў Польшчу непасрэдна з Беларусі «разам з мігрантамі»: такая фармулёўка часта сустракалася ў паведамленнях розных СМІ. Аўтары «расследавання» дастаткова доўга даказваюць, што ён паехаў у адпачынак разам з сям'ёй на радзіму ў Грузію, паказваецца ягоная заява на адпачынак і кадры з аэрапорта, дзе чалавек, падобны на Галегава, праходзіць кантроль, збіраючыся некуды ляцець. Сцвярджаецца, што ў Тбілісі. Ну, а «прыляцеўшы туды, стаў вельмі ўразлівым у тым ліку і для польскай разведкі».

Але як менавіта выехаў Галегаў з Беларусі — сюжэт дастаткова другасны, і нават калі аўтары расследавання маюць тут рацыю, то прынцыпова гэта нічога не мяняе. 

Польскія спецслужбы: Самалёт з Пратасевічам дапамагаў саджаць афіцэр КДБ. А што казалі беларусы?

Польскія спецслужбы прадставілі сваю версію інцыдэнту з самалётам Ryanair

New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair

Крыніцы: дыспетчар, які садзіў самалёт з Пратасевічам, з’ехаў разам з сям’ёй

Каментары

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць