БЕЛ Ł РУС

Кіраўніца Еўракамісіі назвала ўмову для пуску «Паўночнага патоку — 2»

4.02.2022 / 11:41

Nashaniva.com

Увод у эксплуатацыю газаправода «Паўночны паток — 2» будзе залежаць ад дзеянняў Расіі ў сувязі з крызісам вакол Украіны.

Пра гэта заявіла кіраўніца ЕК Урсула фон дэр Ляен у інтэрв'ю выданням Handelsblatt і Les Echos, піша РБК.

Яна паведаміла, што Еўрасаюз распрацаваў «усеабдымныя» санкцыі, якія могуць быць уведзеныя супраць Расіі, калі яна працягне агрэсію ў дачыненні да Украіны.

Гаворка ідзе аб фінансавых і эканамічных абмежаваннях, якія закрануць доступ да замежнага капіталу і ўключаюць экспартны кантроль, у першую чаргу ў дачыненні да тэхнікі.

Пад абмежавальныя меры можа трапіць і газаправод «Паўночны паток — 2». Ці будзе трубаправод уведзены ў эксплуатацыю, залежыць «ад паводзін Расіі», сказала фон дэр Ляен. Санкцыі закрануць і «людзей, блізкіх да прэзідэнта» Уладзіміра Пуціна.

Паводле яе слоў, Расія аказвае ціск на Украіну і выкарыстоўвае газ як рычаг уздзеяння на ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула