БЕЛ Ł РУС

ЗША забароняць імпарт алкаголю і морапрадуктаў з Расіі

11.03.2022 / 18:24

Nashaniva.com

Злучаныя Штаты Амерыкі сёння пашыраць санкцыі супраць Расіі. Чакаецца забарона на імпарт алкаголю і морапрадуктаў.

Па словах абазнаных крыніц, ЗША забароняць імпарт расійскага алкаголю і морапрадуктаў.

Чакаецца, што прэзідэнт Джо Байдэн сёння збіраецца падрабязна выкласці сутнасць новых санкцый і выступіць за спыненне гандлёвых стасункаў з Расіяй. Белы дом адмовіўся ад афіцыйных каментарыеў.

Па даных CNBC, пазбаўленне Расіі статусу «самай спрыяльнай нацыі» азначае тое, што Кангрэс зможа ўвесці абмежаванні на ўсе тавары расійскага паходжання, у тым ліку на гарэлку, ікру, фанеру і інш.

Адзначым, летась расійскі экспарт у ЗША склаў 29 млрд даляраў, 60% прыпадала на нафтагазавыя прадукты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула