БЕЛ Ł РУС

Вядомы амерыканскі айцішнік заклікаў не цкаваць беларусаў за вайну ў Украіне

11.03.2022 / 19:38

Nashaniva.com

Заснавальнік і дырэктар амерыканскай ІТ-кампаніі Corevist Сэм Баер напісаў пост у сетцы LinkedIn, у якім заклікаў не вінаваціць беларусаў за вайну ва Украіне.

Сэм Баер (другі злева) з калегамі. Фота: corevist.com

«Калі ласка, не абвінавачвайце беларусаў за зверствы, якія адбываюцца ва Украіне. Яны таксама ахвяры. Corevist падтрымлівае ўсіх нашых беларускіх калегаў у іх пошуках прытулку.

Калі ласка, акажыце ім гасціннасць, якую яны заслугоўваюць. Яны бягуць у Польшчу і Грузію і далучаюцца да нашага плачу па пралітай крыві ва Украіне, — напісаў Баер.

За тыдзень пост сабраў амаль 2800 лайкаў. У Corevist ёсць RnD-офіс у Менску, кампанія — рэзідэнт ПВТ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула