Расія гатовая забяспечыць Беларусь пшаніцай, грэчкай, алеем
Разлікі за энерганосьбіты, увоз харчавання ў Беларусь і наступствы санкцый абмеркавалі 18 сакавіка прэм'ер-міністры Расеі і Беларусі Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.
Мішусцін праінфармаваў беларускага прэм'ера аб прынятых рашэннях па нераспаўсюджванні на Беларусь уведзеных у Расіі абмежаванняў па вывазе тавараў, сыравіны, тэхналагічнага абсталявання, лекаў, медыцынскіх вырабаў, у рамках прымаемых контрсанкцый.
«Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць аб тым, што ў рамках узгодненых балансаў будзе пры неабходнасці забяспечана пастаўка ў Беларусь усіх харчовых тавараў крытычнага імпарту, у тым ліку пшаніцы цвёрдых гатункаў, грэчкі, алею пад поўную патрэбнасць рынку», — паведамляе прэс-служба.
Кіраўнікі ўрадаў таксама адзначылі, што бакі знаходзяцца ў завяршальнай стадыі перамоў па пытанні цэнаўтварэння і разлікаў за энерганосьбіты па прынцыпе ўзаемнай падтрымкі.