12 байцоў Расгвардыі з Краснадарскага АМАПу адмовіліся ехаць ва Украіну. Яны палічылі загад перасякаць мяжу незаконным
Адбылося гэта напачатку вайны. Але стала вядома толькі цяпер. 25 лютага капітан паліцыі Фарыд Чытаеў, камандзір узвода аператыўнай роты АМАП «Пластун» Расгвардыі па Краснадарскім краі, і 11 байцоў з яго роты адмовіліся выканаць загад камандзіра атрада аб перасячэнні мяжы РФ і далейшым руху на тэрыторыю Украіны. Пра гэта напісаў вядомы расійскі юрыст Павел Чыкаў.
Адмову выканаць загад байцы Расгвардыі патлумачылі яго незаконнасцю. Ні ў аднаго з іх з сабой не было ні замежнага пашпарта, ні намеру пакінуць тэрыторыю Расіі, а іх прамыя службовыя абавязкі абмяжоўваліся тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі. Аб камандзіроўцы на тэрыторыю Украіны для ўдзелу ў спецыяльнай ваеннай аперацыі, аб задачах і ўмовах аперацыі ніхто з іх у папярэджаны не быў і, як следства, згоды на яе не даваў.
Байцоў Расгвардыі вярнулі ў Краснадар, правялі ў дачыненні да іх службовую праверку і звольнілі са службы.
Расгвардзейцы лічаць звальненне незаконным і падалі ў суд пазоў аб аднаўленні на працы.