БЕЛ Ł РУС

На памежным пераходзе ў Баброўніках фуры стаяць ужо па 90 гадзін

31.03.2022 / 19:52

Nashaniva.com

На польска-беларускай мяжы на памежным пераходзе Баброўнікі фуры стаяць па 90 гадзін у чарзе, паведамляе mostmedia.io.

Фота: Marcin Mazewski / Radio Bialystok

Час чакання афармлення і выезду з Польшчу ў Беларусь б’е рэкорды. На 31 сакавіка кіроўцы стаяць у чарзе па 90 гадзін. У чарзе знаходзяцца больш за 1600 аўтамабіляў.

Апошнія два тыдні ў Баброўніках правяралі менш машын, чым звычайна. Гэта дадаткова адбіваецца на даўжыні чаргі.

Афармленне меншай колькасці транспартных сродкаў звязана з больш працяглым працэсам рэгістрацыі. ЕС увёў новыя эканамічныя санкцыі і забараніў перавозку асобных тавараў у Расію пасля яе агрэсіі ва Украіне. Мытныя органы Польшчы цяпер правяраюць не толькі дакументы, але і змесціва грузавікоў, што накіроўваюцца ў Беларусь ці Расію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула