БЕЛ Ł РУС

Камедыя не па Пінігіну

21.08.2009 / 13:4

Nashaniva.com

Сяргей Гурэнка стаў новым галоўным трэнерам мінскага «Дынама». 27-гадовы Кірыла Альшэўскі адпрацаваў з камандай усяго тры тыдні. Гэта ўжо дваццаты трэнер за няпоўныя дзесяць гадоў клуба.

Сяргей Гурэнка, Фота «ФК Дынама-Мінск»

У пятніцу днём новым галоўным трэнерам футбольнага мінскага «Дынама» стаў экс‑капітан нацыянальнай зборнай 36‑гадовы Сяргей Гурэнка.

Ён змяніў на гэтай пасадзе 27-гадовага Кірылу Альшэўскага, які адпрацаваў з камандай толькі тры тыдні. Альшэўскі, у сваю чаргу, прыйшоў 27 ліпеня на змену сербскаму спецыялісту Славалюбу Мусліну.

Усяго са снежня 1999 г., калі вядомы прадпрымальнік і кіраўнік холдынгу «Трайпл» Юры Чыж стаў старшынём назіральнай рады ЗАТ «ФК «Дынама‑Мінск»,

Гурэнка — ужо дваццаты (!) галоўны трэнер.

У сярэднім атрымліваецца па два спецыялісты на год…

Мяркуючы пра ўсім, Сяргей Віталевіч, які гуляў у італьянскіх «Роме», «П’ячэнцы» і «Парме», іспанскай «Сарагосе», маскоўскім «Лакаматыве», цяпер завершыць кар’еру футбаліста і засяродзіцца выключна на трэнерскай працы.

Кірыла Альшэўскі, хутчэй за ўсё, вернецца ў дубль «Дынама», якім ён паспяхова кіраваў да 27 ліпеня 2009 г. — пад яго кіраўніцтвам найбліжэйшы рэзерв галоўнай каманды ўпэўнена займаў першае месца.

Галоўныя трэнеры мінскага «Дынама» з канца 1999 г.

***

За гэтыя няпоўныя дзесяць гадоў сяміразовы чэмпіён Беларусі «Дынама» адзін раз заваявала чэмпіёнскі тытул (у 2004 г., галоўны трэнер — Юры Шуканаў), чатыры разы станавілася віцэ‑чэмпіёнам (2001 — Малафееў; 2005 — Рабаконь; 2006 — Пятрушын, 2008 — Муслін), двойчы фінішавала на трэцім месцы (2000 — Раднёнак; 2003 — Байдачный). У 2003 г. пры Георгі Гюраве ўзяло Кубак Беларусі.

Сяргей Аляхновіч, Салідарнасць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула