БЕЛ Ł РУС

Чацвёра прафсаюзных дзеячаў — у СІЗА КДБ, яшчэ 5 затрыманыя, з сямю няма сувязі

20.04.2022 / 22:16

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у СІЗА КДБ па стану на цяперашні момант дакладна знаходзяцца чацвёра прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў. Гэта Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Мікалай Шарах і Аляксандр Еўдакімчык.

Пацвердзілася таксама інфармацыя аб затрыманні Аляксандра Бухвостава, Віталя Чычмарова, Аляксандра Ярашука, Ірыны Бут-Гусаім і Ігара Ледніка (апошні затрыманы яшчэ 18 красавіка). Аднак месца, дзе знаходзяцца гэтыя людзі, пакуль не вядомае.

Няма сувязі з Янай Малаш, Ганнай Дусь, Васілём Бераснёвым, Дзмітрыем Бародкам, Міхаілам Громавым, Вадзімам Пайвіным, Юрыем Беляковым.

Адзіны, каго пасля допыту адпусцілі — Ігар Комлік.

Усе гэтыя людзі — лідары і актыў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, а таксама Свабоднага прафсаюза металістаў, Свабоднага прафсаюза беларускага, Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, якія ўваходзяць у ягоны склад.

Учора ў офісах прафсаюзаў і ў кватэрах актывістаў прайшлі ператрусы. А ў сераду 20 красавіка стала вядома, што 14 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў не выходзяць на сувязь.

Чытайце таксама:

Зачыстка незалежных прафсаюзаў: прайшлі ператрусы ў офісах і на кватэрах актывістаў

«Спачатку паставілі тварам да сцяны, потым дазволілі прысесці». Сяргей Чэрачань расказаў, як праходзіў ператрус у офісе прафсаюза РЭП

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула