БЕЛ Ł РУС

Расія адключыла газ Балгарыі

26.04.2022 / 23:48

Nashaniva.com

Урад Балгарыі заявіў, што расійскі газавы манапаліст «Газпрам» паведаміў яму аб спыненні паставак паліва з 27 красавіка. Гэтак жа сама, як і у выпадку з перакрыццём газавага крана Польшчы, прычына гэтага рашэння — адмова Сафіі плаціць за паліва ў рублях і ва ўстаноўленым Расіяй парадку.

Паводле заявы кампаніі «Булгаргаз», «балгарскі бок цалкам выконваў свае абавязацельствы ў рамках гэтага кантракту і своечасова рабіў усе плацяжы ў строгай адпаведнасці з усімі нормамі».

Як лічыць Міністэрства эканомікі Балгарыі, Расія прапанавала краіне плаціць за газ на ўмовах, якія супярэчаць кантракту і ствараюць «значныя рызыкі для Балгарыі, у тым ліку правядзенне плацяжоў без атрымання якіх-небудзь паставак газу з расійскага боку».

Чытайце таксама: 

Расія адключыла Польшчы газ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула