Свет

Расія адключыла Польшчы газ

Польская дзяржаўная нафтагазавая кампанія PGNiG паведаміла, што атрымала ад «Газпрама» ліст аб поўным спыненні паставак газу. Як паведамляецца на сайце польскай нафтагазавай кампаніі PGNiG, у аўторак, 26 красавіка, «Газпрам» праінфармаваў пра намер цалкам прыпыніць пастаўкі па «ямальскім» кантракце з пачатку 27 красавіка.

Таксама PGNiG інфармуе, што на цяперашні момант усе пастаўкі робяцца ёй кліентам у адпаведнасці з іх патрэбамі. Польскія кампаніі — GAZ-SYSTEM і PGNiG — пастаянна манітораць сітуацыю, звязаную са спыненнем паставак з боку «Газпрама».

У PGNiG запэўніваюць, што гатовыя да атрымання газу з розных крыніц, у тым ліку праз газавыя злучэнні на заходняй і паўднёвай межах краіны, а таксама тэрмінал імпарту звадкаванага газу ў горадзе Свінаусце.

«Баланс дапаўняецца ўласнай здабычай газу і запасамі паліва, назапашанымі ў падземных сховішчах газу. Цяпер узровень запаўнення сховішчаў складае каля 80 адсоткаў, што значна вышэй, чым у аналагічны перыяд мінулых гадоў», — гаворыцца ў паведамленні PGNiG.

Раней польскія СМІ паведамлялі, што магчымая прычына прыпынення адгрузкі газу ў тым, што Польшча адмовілася плаціць за яго расійскімі рублямі. Неафіцыйна вядома, што тэрмін разлікаў за газ у расійскай валюце скончыўся ў мінулую пятніцу. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй22

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты57

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй22

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць