Першы ФОТАздымак палітзняволенай Анастасіі Міронцавай на волі
Нагадаем, дзяўчына ўчора выйшла на волю з гомельскай жаночай калоніі. Яна правяла за кратамі 20 месяцаў.
Анастасія на фота злева
Яе разам з сястрой Вікторыяй затрымалі яшчэ ў кастрычніку 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК. Справа звязана з падзеямі 10 жніўня ў Мінску. Пазней іх абвінавацілі яшчэ ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС, а Вікторыю таксама абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных справаў.
1 красавіка Анастасію асудзілі да 2 гадоў калоніі, а Вікторыю — да 2,5 гадоў.
Чытайце таксама: