Амерыканскі генерал назваў краіны, на якія можа нацэліцца Крэмль пасля Украіны
Марк Арнольд адзначыў, што Расія пагражае бяспецы краін НАТА.
Расійская Федэрацыя пагражае бяспецы краін Паўночнаатлантычнага альянсу. Наступнымі цэлямі для Масквы могуць стаць Латвія, Літва і Эстонія.
Пра гэта распавёў амерыканскі брыгадны генерал у адстаўцы, ветэран Ірака і Афганістана Марк Арнольд у інтэрв'ю «РБК-Украіна».
На яго думку, агрэсія РФ супраць гэтых краін пачнецца павольна — з кібератак, палітычнага ўмяшання з дапамогай інфармацыйных аперацый і спроб распаліць грамадзянскія войны. Пры гэтым генерал мяркуе, што потым Расія можа паспрабаваць анексаваць тэрыторыі Грузіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.
«НАТА можа пазбегнуць гэтага, працягваючы ізаляваць Расію, падтрымліваючы дэмакратычныя сістэмы НАТА і ўмацоўваючы свае традыцыйныя ваенныя сродкі стрымлівання», — адзначыў Арнольд.