БЕЛ Ł РУС

Значная дыпламатычная і ваенная перамога Украіны: пры пасярэдніцтве Турцыі і ААН падпісваецца пагадненне аб экспарце збожжа

22.07.2022 / 14:45

Nashaniva.com

Дакумент у Стамбуле падпісваюць міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў, міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, міністр абароны Турцыі Хулусі Акар і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. 

Расійскі і ўкраінскі бакі падпісвалі дакумент асобна, каб міністры не сустракаліся адзін з адным. 

Пагадненне стала вынікам таго, што Украіна ўтрымала кантроль над партамі «Адэса», «Чарнаморск» і «Паўднёвы».

Аднаўленне экспарту марскім шляхам дасць Украіне сродкі для аднаўлення эканамічнай актыўнасці і фінансавання арміі.

Чаму Расія пагадзілася ўрэшце на праход караблёў да Адэсы? Таму што калі б яна не пагадзілася на гэта дабром, Захад даў бы Украіне зброю, якая б дазволіла ажыццявіць тое самае ваенным шляхам. Пасля вызвалення вострава Змяіны і ўкраінскіх удараў па Чарнаморскім флоце Расіі баланс сілаў змяніўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула