БЕЛ Ł РУС

БЕЛТА рассакрэчвае прыватнае жыццё Лукашэнкі?

22.09.2009 / 09:58

Сяргей Мікулевіч

Мы ўжо звыклі да таго, што кіраўнік нашай дзяржавы віншуе з народзінамі расійскіх прэм’ер-міністра, міністра замежных справаў, цяпер вось — мужа Алены Батурынай з 73-годдзем. Піша Сяргей Мікулевіч.

«Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мэра Масквы Юрыя Лужкова з днём народзінаў»,
— паведаміла

інфармагенцтва БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы. Мы ўжо звыклі да таго, што кіраўнік нашай дзяржавы віншуе з народзінамі расійскіх прэм’ер-міністра, міністра замежных справаў, цяпер вось — мужа Алены Батурынай з 73-годдзем. Вось ужо сапраўды:

прасцей выгнаць Лукашэнку з Масквы, чым Маскву з Лукашэнкі.
Хто хоць раз чуў пра аналагічныя рэверансы Дзмітрыя Мядзведзева ў бок спадароў Сідорскага, Мартынава і в.а. кіраўніка Мінгарвыканкаму Мікалая Ладуцькі?
Як прыватная асоба ці проста як палітык, Аляксандр Лукашэнка, вядома, мае права віншаваць хоць чорта лысага. Але не як прэзідэнт.
Якая да гэтага справа прэс-службе кіраўніка дзяржавы? І тым больш дзяржаўнай інфармагенцыі? Як незалежныя журналісты хочуць дазнацца, што за бландзінка была з Лукашэнкам на лыжным курорце ў Сербіі, дык прэс-служба спасылаецца на таямніцу прыватнага жыцця. Чаму тут не бароняць?

Ці такія віншаванні і звон аб іх на ўвесь свет важныя для дэманстрацыі лаяльнасці, за якую па старой памяці спадзяюцца купіць інвестыцыі ў новыя «Дамы Масквы», «Мінск-сіці» і г.д., у якіх цесна пераплеценыя выключна прыватныя інтарэсы самых высокіх асобаў як з Мінска, так і з Масквы.

«Ты нібы учора прачнуўся», — скажаце вы мне. Але дзіўна, што многія недапушчальныя пры нармальным функцыянаванні дзяржавы рэчы ўспрымаюцца як норма. Так падрываецца прэстыж краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула