БЕЛ Ł РУС

Франак Вячорка пра пагрозу нявыдачы віз: Для беларусаў нічога не змяняецца

19.08.2022 / 14:50

Nashaniva.com

Дарадца Святланы Ціханоўскай пракаментаваў выказванні кіраўніка літоўскага МЗС, які заклікаў спыніць выдачу віз «турыстам» з Беларусі і Расіі.

«Мы знаходзімся на сувязі з міністэрствам замежных справаў Літвы: нас запэўнілі, што Літва працягне выдаваць візы. Звычайныя турыстычныя візы не выдаюцца яшчэ з 2020 года. Усе візы, якія цяпер выдаюцца Літвой, выдаюцца па гуманітарных прычынах.

Мы супраць забароны на выдачу візаў для беларусаў. Ізаляваць трэба рэжым, а не народ. Але разумеем засцярогі Літвы і еўрапейскіх партнёраў: многія саўдзельнікі рэжыму і прыхільнікі вайны злоўжываюць шэнгенскімі візамі. Мы распрацоўваем механізм верыфікацыі, які б дазволіў беларусам, якія не падтрымліваюць вайну і рэжым, перамяшчацца па тэрыторыі Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС Літвы: Пачынаючы з гэтага моманту трэба сказаць яснае «не» турыстам з Расіі і Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула