Грамадства1111

Кіраўнік МЗС Літвы: Пачынаючы з гэтага моманту трэба сказаць яснае «не» турыстам з Расіі і Беларусі

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: EPA

Каб забарона на візы для расіян была эфектыўнай, краіны Еўрасаюза павінны аднагалосна ануляваць раней выдадзеныя шэнгены і забараніць выдачу новых. Такое меркаванне выданню Politico агучыў кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

«Пачынаючы з гэтага моманту трэба сказаць яснае «не» турыстам з Расіі і Беларусі», — сказаў ён.

На яго думку, Еўропа павінна прымаць тых, «каму патрэбны прытулак, а не адпачынак».

Ландсбергіс лічыць, што адмяніць раней выдадзеныя доўгатэрміновыя візы неабходна як мінімум на перыяд вайны ва Украіне. Тыя краіны, у якіх выступаюць супраць такога рашэння, кіраўнік МЗС Літвы заклікаў уважліва вывучыць выдадзеныя раней шэнгенскія візы.

Каментары11

  • AlexxelA
    19.08.2022
    Яны ўжо зусім даўбануліся? Учора ён казаў словы падтрымкі і спачування беларусам. А сёння ўжо прапануе візы ануляваць і не даваць. А заўтра яшчэ скажа тыпа ўсіх грамадзян РБ прэч з Летувы. Крывадушнік, сем пятніц на тыдзень.
    Чакаем цяпер рэакцыю СЦ і членаў кабінэту.
  • Жар
    19.08.2022
    Датычна грамадзянаў Беларусі, гэта скрайне несправядлівае рашэньне. Гэта проста подласьць, прама кажучы, і трэба гэты подлы крок ліетувісаў памятаць і не забываць. Аднак, падаецца, што гэта не апошняя сьвіньня, якую падносяць беларусам суседзі, варта чакаць і на іншыя, больш пякучыя. Напрыклад, павесяць на Беларусь рэпарацыі за страты ад расейскай вайны ва Ўкраіне. Таму яны й трымаюць Беларусь у парачцы з рашкаю, дзе толькі гэта мажліва, працуюць на перспектыву...
  • ЖыШы
    19.08.2022
    Навошта простых бел. турыстаў і працаўнікоў чапаць???

    Зрабіце пажыццёвую забарону на наведванне ЕЗ для бел. дэпутатаў, прадстаўнікоў улады, карнікаў, спецслужбоўцаў. У дачыненні да іх семьяў таксама. Усе звесткі ёсць у Кіберпартызан і аналагічных крыніцах. Гэтага будзе больш чым дастаткова. Ці праз пару гадоў вы здыміце абмежаванні і будзеце рады бачыць забойц і гвалтаўнікоў на сваёй тэрыторыі? Мабыць, мала нквдшнікі папрацавалі ў свой час у Літве. Надта хутка літоўцы забылі смак генацыда.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?23

Грамадстваудакладнена23

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Стала вядома імя жанчыны, што загінула пры атацы дрона на аўтобус з дзецьмі-футбалістамі ў Бранскай вобласці14

Гомельская федэрацыя футболу пра выпадак з аўтобусам у Бранскай вобласці: Звычайна ў іх быў іншы маршрут5

МЗС Беларусі асудзіла атаку на аўтобус з дзецьмі і нечакана заклікала спыніць паездкі ў прыгранічныя з вайной рэгіёны Расіі18

Ціханоўская пра ўдар па аўтобусе з беларускімі дзецьмі: Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію, якая вядзе злачынную і несправядлівую вайну27

Беларусаў, затрыманых у межах расследавання забойства ў Белай-Падляшскай Сямёна Скрапецкага, адпусцілі4

Жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2 загінула пры атацы дронам аўтобуса з дзяцьмі ў Бранскай вобласці5

Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане15

Пачобут выступае перад дэпутатамі Еўрапарламента ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?23

Грамадстваудакладнена23

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць