Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці
Сённяшнія супярэчнасці не змогуць разбурыць фундамент добрасуседскіх адносін, заяўляе Лукашэнка. Таксама ў паведамленні гаворыцца, што Беларусь працягне выступаць за захаванне згоды і развіццё сяброўскіх кантактаў на ўсіх узроўнях.
Адметна, што віншаванне было накіраванае не кіраўніку дзяржавы, а народу. Так апошнія два гады робіцца стасоўна ўсіх дзяржаў, якія асудзілі фальсіфікацыю выбараў і рэпрэсіі супраць народа.
З Украінай — выпадак асобны. Роўна паўгода таму Беларусь стала дзяржавай-суагрэсарам: з яе тэрыторыі ўваходзілі расійскія войскі і запускаліся ракеты.
Асабіста Лукашэнка спачатку казаў, што ніколі не дазволіць, каб з Беларусі хтосьці напаў на паўднёвую суседку, пасля пачаў казаць, што вайна будзе цягнуцца тры-чатыры дні, а Зяленскага называў «напалеончыкам» і заклікаў да капітуляцыі.