БЕЛ Ł РУС

Украіна атрымае амерыканскай зброі яшчэ на $3 мільярды

24.08.2022 / 15:38

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн павіншаваў Украіну з Днём незалежнасці і заявіў, што краіна атрымае зброі і вайсковага абсталявання яшчэ на 3 млрд даляраў. Гэта самы вялікі транш амерыканскай дапамогі, адпраўлены Вашынгтонам за час вайны.

«Гэта дазволіць Украіне атрымаць сістэмы супрацьпаветранай абароны, артылерыйскія сістэмы і боепрыпасы, беспілотныя авіяцыйныя комплексы і радары, каб забяспечыць працяг абароны ў доўгатэрміновай перспектыве», — сказана ў заяве Байдэна.

Кіраўнік Белага дома адзначыў, што гэты Дзень незалежнасці будзе горкім для многіх украінцаў, паколькі тысячы людзей забітыя ці параненыя, мільёны былі вымушаныя пакінуць свае дамы, а некаторыя сталі ахвярамі «расійскіх зверстваў і нападаў».

«Але шэсць месяцаў пастаянных нападаў толькі ўмацавалі гонар украінцаў за сябе, за сваю краіну, за 31 год незалежнасці. Сёння і кожны дзень мы стаім плячом да пляча з украінскім народам, каб голасна заявіць: цемра, якая рухае аўтакратыяй, не параўнаецца з полымем свабоды, што асвятляе душы свабодных людзей па ўсім свеце».

У сераду ЗША таксама выдзелілі Украіне 3 млрд даляраў бюджэтнай дапамогі, якія накіроўваюцца ў рамках беззваротнага гранта праз механізм Сусветнага банка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула