УСУ ўдарамі па Дар'еўскім мосце на Херсоншчыне вывелі яго са строю
Узброеныя Сілы Украіны патрапілі ў Дар'еўскі мост праз раку Інгулец на Херсоншчыне, у выніку чаго яго эксплуатацыя была спыненая. Пра гэта афіцыйна паведаміла аператыўнае камандаванне «Поўдзень».
Дар'еўскі мост. Фота ілюстрацыйнае
«Ракетна-артылерыйскімі падраздзяленнямі працягнута выкананне агнявых задач, у тым ліку па забеспячэнні кантролю над Дар'еўскім мостам. Ягоная эксплуатацыя пакуль спыненая», — паведамілі вайскоўцы.
Раней 26 жніўня прагрымелі выбухі ў акупаваным Херсоне. Расіяне заявілі, што гэта працуе СПА, але мясцовыя тэлеграм-каналы публікуюць відэа новых удараў па стратэгічна важным Антонаўскім мосце.