БЕЛ Ł РУС

ФСБ заявіла, што вызначыла яшчэ аднаго ўдзельніка забойства Дар'і Дугінай

29.08.2022 / 10:02

Nashaniva.com

Як сцвярджаюць у Цэнтры грамадскіх сувязяў спецслужбы, украінец Багдан Цыганенка прыбыў у Расію транзітам праз Эстонію 30 ліпеня і пакінуў краіну за дзень да забойства Дугінай.

Паводле версіі ФСБ, Цыганенка «забяспечыў [меркаваную выканаўцу забойства] Наталлю Воўк падробленымі аўтамабільнымі нумарамі і дакументамі на імя рэальна існуючай грамадзянкі Рэспублікі Казахстан Юліі Зайко».

Таксама ён нібыта дапамог сабраць самаробную выбуховую прыладу ў арандаваным гаражы на паўднёвым захадзе Масквы.

Дар'я Дугіна загінула 20 жніўня ў выніку падрыву аўтамабіля па дарозе з фестывалю «Традыцыя». Яна была дачкой аднаго з галоўных ідэолагаў так званага «рускага свету» Аляксандра Дугіна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула