БЕЛ Ł РУС

Разведка Брытаніі: Шайгу трапіў у няласку да Пуціну з-за адсутнасці прагрэсу ў вайне

29.08.2022 / 10:06

Nashaniva.com

Брытанскае Мінабароны ў традыцыйнай справаздачы расказала аб праблемах у міністра абароны РФ Сяргея Шайгу, які з-за адсутнасці поспехаў на полі бою апынуўся ў няласцы ў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

У прыватнасці, разведка згадвае нядаўнія паведамленні незалежных расійскіх СМІ, што з-за праблем, з якімі сутыкаецца Расія ў вайне супраць Украіны, Шайгу цяпер адхілены ад расійскага кіраўніцтва, а аператыўныя камандуючыя наўпрост інфармуюць прэзідэнта Пуціна пра ход вайны.

Як сцвярджаюць у Мінабароны Брытаніі, расійскія афіцэры і салдаты, якія маюць уласны досвед вайны, верагодна, рэгулярна высмейваюць Шайгу за яго неэфектыўнае кіраўніцтва, бо прагрэс Расіі спыніўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула