БЕЛ Ł РУС

Разбіўся п’яным на машыне і пакінуў пасажыра паміраць. Вінаватага давялося дзве гадзіны лавіць

29.08.2022 / 12:12

Nashaniva.com

34-гадовы мінчук кіраваў на трасе Барысаў — Беразіно — Бабруйск у Асіповіцкім раёне аўтамашынай Citroen каля 14.45 28 жніўня. Разам з ім у аўтамабілі знаходзіўся 46-гадовы пасажыр, які і стаў ахвярай нядбаласці.

Як выявіла потым медыцынская экспертыза, у крыві кіроўцы падчас руху было 1,4 праміле алкаголю, паведамляе mogilev.media.

Трагедыя адбылася на 106-м кіламетры дарогі. Кругавы паварот налева апынуўся занадта цяжкім для п’янага мінчука. Колы Citroen зачапілі правую ўзбочыну, машына згубіла кіраванне і ўдарылася ў прыдарожнае дрэва.

Пасажыр быў яшчэ жывы, калі кіроўца вырашыў пакінуць месца здарэння. Пазней 46-гадовы мужчына памёр па дарозе ў бальніцу.

Тэрміновыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы дазволілі знайсці вінаватага ў ДТЗ амаль праз дзве гадзіны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула