БЕЛ Ł РУС

ЕК хоча абмежаваць цану на расійскі газ да €50 за МВт·г. Гэта ў пяць разоў танней, чым цяпер

7.09.2022 / 09:08

Nashaniva.com

Еўракамісія прапануе абмежаваць цану на газ з Расіі да 50 еўра за мегават-гадзіну (каля $512 за тысячу кубаметраў). Гэта амаль у 5 разоў танней, чым газ каштаваў на біржы ў Еўропе ў аўторак (240 еўра за мегават-гадзіну). Пра гэта сведчаць дакументы, атрыманыя Politico.

Адзначаецца, што такі крок быў бы авантурай, і ЕC павінен быць гатовы неадкладна адмовіцца ад расійскага газу, калі Масква адкажа на гэта спыненнем усіх паставак.

Прапановы Еўракамісіі таксама ўключаюць у сябе камандна-кантрольнае размеркаванне газу сярод краін у выпадку надзвычайных сітуацый.

Цяпер цана на газ для еўрапейскага рынку складае каля 213 еўра за мегават-гадзіну (2180 даляраў за 1000 кубаметраў). Год таму яна была каля 29 еўра, а два гады таму — каля 15 еўра.

Яна пачала прыкметна расці восенню мінулага года, дасягнуўшы максімуму — каля 345 еўра — неўзабаве пасля ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула