БЕЛ Ł РУС

Чарнагорыя збіраецца ўвесці візавы рэжым для расіян

11.09.2022 / 20:13

Nashaniva.com

У МЗС Чарнагорыі лічаць, што іх краіна, хоць і не з'яўляецца членам Еўрасаюза, павінна ва ўсім быць на яго баку, і заклікаюць увесці візы для расіян. Пра гэта, як паведамляе чарнагорскае выданне Dan, заявіў міністр замежных спраў краіны Ранка Крывакапіч.

Таксама ў МЗС Чарнагорыі лічаць, што краіна павінна падтрымаць ЕС і па пытанні прыпынення дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Расіяй, якое ўступае ў сілу з 12 верасня. Цяпер грамадзяне РФ могуць уязджаць у Чарнагорыю без візы, проста па замежным пашпарце, і знаходзіцца на тэрыторыі краіны да 30 дзён.

Беларусам для турыстычных паездак у Чарнагорыю на тэрмін не больш за 30 дзён віза пакуль таксама не патрэбная.

У ініцыятывы МЗС ёсць і крытыкі: жыхары курортнай Чарнагорыі асцерагаюцца сур'ёзнага змяншэння патоку расійскіх турыстаў. Толькі ў 2022 годзе ў Чарнагорыю заехалі больш за 48 тыс. грамадзян Расіі.

У сакавіку Чарнагорыя далучылася да санкцый Еўрасаюза супраць Расіі, якая, у сваю чаргу, унесла яе ў спіс «недружалюбных» краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула