БЕЛ Ł РУС

Палітзняволеную Алену Латушку асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі»

10.10.2022 / 18:42

Nashaniva.com

У судзе Цэнтральнага раёна асудзілі палітзняволеную Алену Латушку. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — актыўны ўдзел у дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, піша «Вясна».

Суддзя Таццяна Акавітая прызначыла Алене два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Палітзняволеную вызвалілі ў зале суда пасля паўтары месяцаў пад вартай у СІЗА-1.

Алена была затрыманая 25 жніўня гэтага года. Муж Алены — таксама палітычны зняволены Анатоль Латушка, стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі.

Тры тыдні таму Анатоля Латушку ў гэтым самым судзе асудзілі да шасці гадоў калоніі. На судзе сталі вядомыя падрабязнасці збіцця і катаванняў над ім.

Чытайце таксама:

Надзявалі пакет на галаву, нанеслі 50 удараў: стала вядома, як збівалі палітвязня Анатоля Латушку

Вынесены прысуд стрыечнаму брату Паўла Латушкі 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула