Грамадства44

Надзявалі пакет на галаву, нанеслі 50 удараў: стала вядома, як збівалі палітвязня Анатоля Латушку

Стрыечнага брата Паўла Латушкі Анатоля асудзілі да шасці гадоў калоніі і штрафу ў 300 базавых. 

З матэрыялаў справы вядома, што Латушку былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні супрацоўнікамі міліцыі ў будынку Цэнтральнага РУУС 31 студзеня — адразу пасля затрымання.

Яго прызналі вінаватымі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: распаўсюджванне ўлётак да рэферэндуму, удзел у Маршы, маляванне «Пагоні», спаленне дзяржаўнага сцяга. Пасля затрымання Латушкі было вядома, што яго збівалі. Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці прымянення фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУС — «Вясна» апублікавала іх.

Сам Латушка падчас следства распавядаў: «31 студзеня каля 01:00 я быў затрыманы паблізу дома, даставілі ў Цэнтральнае РУУС, правялі на чацвёрты паверх у адзін з кабінетаў, далей пачалі размаўляць супрацоўнікі, якія там знаходзіліся. Супрацоўнік надзяваў мне два разы на галаву поліэтыленавы пакет, пры гэтым яны тлумачылі, што хочуць атрымаць ад мяне нейкія звесткі, пра якія я сам не ведаў. Хтосьці з супрацоўнікаў узяў у рукі дубінку, пачаў пагражаць ёй…» [суддзя Карсюк прапускае частку тэксту].

«Пра ўдары нейкія, не менш за 50 разоў…», — працягвае суддзя.

«Казалі пра тое, што хочуць атрымаць ад мяне інфармацыю, што тычыцца нейкіх телеграм-каналаў. Я не разумеў, што ад мяне хочуць. Ад таго, што на мяне аказваюць фізічны ціск, я пагадзіўся даваць паказанні, якія мне сказалі супрацоўнікі міліцыі. Пры гэтым па факце я названых злачынстваў не здзяйсняў. У далейшым, калі я пачаў даваць паказанні, фізічную сілу да мяне таксама супрацоўнікі міліцыі не ўжывалі. Далей мяне спусцілі ў дзяжурную частку, і на наступны дзень я працаваў са следчым. У далейшым фізічную сілу да мяне ніхто не ўжываў. Хачу ўдакладніць, што людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі ГУУС, пакінулі кабінет да пачатку прымянення да мяне фізічнай сілы», — сказана ў тлумачэнні Латушкі.

Паводле даных медыцынскіх дакументаў СІЗА-1 ад 2 лютага, якія агучылі на працэсе, у Латушкі былі зафіксаваныя шырокія гематомы ягадзічнай вобласці з абодвух бакоў, задняй, унутранай і вонкавай паверхні сцёгнаў з абодвух бакоў, якія ўтварыліся ад кантакту з цвёрдым тупым прадметам/прадметамі, індывідуальныя асаблівасці якога ў дакументах не зафіксаваныя.

Латушка на судзе растлумачыў, што гематомы ўтварыліся ад удараў дубінкамі супрацоўнікамі міліцыі.

Палітвязень падаваў заяву аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў, якія яго збівалі, аднак 24 красавіка была вынесеная пастанова аб адмове. У якасці доказаў, што супрацоўнікі нібыта не ўжывалі фізічную сілу, — кніга ўліку прымянення фізічнай сілы ў Цэнтральным РУУС, у якой адсутнічаюць такія даныя. Таксама былі запатрабаваныя характарыстыкі на супрацоўнікаў — абедзве добрыя.

У пастанове аб адмове ад завядзення крымінальнай справы ад 24 красавіка пазначана, што адсутнічаюць даныя, якія паказваюць на здзяйсненне супрацоўнікамі міліцыі якіх-небудзь крымінальна-каральных дзеянняў у дачыненні да Латушкі. Анатоль не абскардзіў пастанову. Суддзя пацікавіўся чаму, бо «ну калі вы сцвярджалі, што было такое…»

«Ну так я накіраваў ліст, усе падставы былі для праверкі, нічога не адбылося, проста даслалі адмову», — адказаў Латушка, а потым удакладніў, што абскарджваць, на яго думку, было бессэнсоўна.

Каментары4

  • Per aspera
    26.09.2022
    Вельміважна, каб захаваліся усе гэткія "кнігі" уліку, усе пратаколы і паказанні сведкау́. Хутка ужо Страшны Час Адплаты для усім злодзеяу́.
  • SHOS
    26.09.2022
    Per aspera , а нужны ли книги? Я бы уже всех под одну гребёнку судил
  • Woodoo Cult
    28.09.2022
    Пускай передает привет директору театра
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася6

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы5

«Мой дзед удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда!» Што расіяне пішуць пра Беларусь і беларускую гісторыю пад відэа Тамары Эйдэльман14

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам13

Украінскія дроны атакавалі Расію

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе». На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць5

Трамп вырашыў прыцягнуць Эрдагана для спынення вайны ва Украіне3

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха19

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася6

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць