БЕЛ Ł РУС

Праваслаўная царква не падзяляе стаўленне БТ да Хрысціянскай Дэмакратыі

2.10.2009 / 10:36

Алесь Пілецкі

Прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы па сувязях са СМІ назваў фільм пра БХД «заказным палітычным матэрыялам, які выклікаў у епіскапаце вельмі негатыўную рэакцыю».

Прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы па сувязях са СМІ назваў фільм пра БХД «заказным палітычным матэрыялам, які выклікаў у епіскапаце вельмі негатыўную рэакцыю».

Афіцыйны прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы пракаментаваў прэс‑службе аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выказванні некаторых прадстаўнікоў Царквы ў адрас БХД. Яны прагучалі ў матэрыяле Беларускага тэлебачання, паказаным перад візітам патрыярха Кірыла ў Беларусь.

Архімандрыт Аляксей у гутарцы з прэс‑службай БХД адзначыў, што «гэты заказны палітычны матэрыял, тым больш, паказаны падчас візіту ў нашу краіну патрыярха Кірыла, выклікаў у епіскапаце вельмі негатыўную рэакцыю».

Архімандрыт Алексій таксама адзначыў, што

Царква «ні ў якім выпадку не выступае супраць хрысціянска‑палітычных партый і рухаў, а наадварот, вітае дзейнасць падобных і іншых палітычных арганізацый, калі іх канцэпцыя не супярэчыць хрысціянскай маралі і хрысціянскіх каштоўнасцяў».

У сюжэце, паказаным па БТ, выказваўся загадчык юрыдычнай службай Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Беларускага экзархату Андрэй Алешка, а таксама протадыякан Андрэй Кураеў, клірык Маскоўскай епархіі. Паводле архімандрыта Аляксея,

спадар Алешка выказваў сваё асабістае меркаванне аб БХД, якое супярэчыць нават афіцыйнаму царкоўнаму дакументу «Асновам сацыяльнай канцэпцыі Рускай праваслаўнай царквы».

А Андрэй Кураеў ўвогуле не меў права выказвацца аб палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі, так як з’яўляўся толькі госцем беларускага Экзархата. «Мы б не хацелі, каб прыватныя думкі сталі пачаткам негатыўных адносін Беларускай праваслаўнай царквы з хрысьціянска‑палітычнымі рухамі. Мы зноў сведчым, што Царква, ажыццяўляючы сваё служэнне ў беларускім грамадстве, служыць выключна для стварэння міру і згоды ў нашым народзе і царкоўным асяроддзі», — адзначыў прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула