БЕЛ Ł РУС

Прэс-сакратар СБУ пра заяву Лукашэнкі: Мы не каментуем лухту і чарговыя фантазіі

21.10.2022 / 21:58

Nashaniva.com

Прэс-сакратар СБУ Арцём Дехцярэнка лаканічна адрэагаваў на сённяшнюю заяву Лукашэнкі, што ўкраінская спецслужба нібыта шукае кантактаў з беларускім КДБ. 

«СБУ не каментуе лухту і чарговыя фантазіі чалавека, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі», — сказаў Арцём Дзехцярэнка.

Сёння, выступаючы на Абуз-Лясноўскім палігоне, Лукашэнка сказаў: «Павінен прыадкрыць сакрэт, інсайд: гэта ж СБУ два дні таму папрасіла аб сустрэчы нашых спецыялістаў. Я кажу: добра, давайце сустракацца, якія пытанні», — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: СБУ запрасіла сустрэчу з КДБ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула