БЕЛ Ł РУС

Непадалёк ад Курапатаў будуюць новы жыллёвы комплекс. Ён называецца «Сонечны»

24.10.2022 / 12:38

Nashaniva.com

У Мінску працягваецца забудова жылога комплексу «Сонечны». МАПІД ужо завяршыў мантаж каробкі першага дома, пачаў будаўніцтва другога і падрыхтаваў пляцоўку пад трэці.

Фота: Мінскбуд

Новы комплекс будуецца ўсяго за кіламетр ад МКАД, насупраць ўрочышча Курапаты і гандлёвага цэнтра «Экспабел».

Здымкі апублікаваў у сваім тэлеграме апублікаваў «Мінскбуд».

Жыллё рэкламуецца наступным чынам:

«Жыллё камфорт-класа будуецца ўсяго за кіламетр ад МКАД. МАПІД прапануе новы фармат кватэр-ад невялікіх да пентхаусаў з уласнымі тэрасамі. Вышыня столяў у кватэрах — 2,88 м, кухні аб'яднаны з гасцёўняй, ёсць халодныя кладоўкі, электрацяпленне і пакватэрная сістэма рэкуперацыі. Для кожнай сям'і-парковачнае месца ў цокалі. Яшчэ з плюсаў — закрытыя ад машын панадворкі і месцы для адпачынку».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула