БЕЛ Ł РУС

Імпарцёры лекаў будуць абавязаныя зніжаць на іх цэны пры адпаведнай змене курсу валюты

25.10.2022 / 17:55

Nashaniva.com

Лукашэнка падпісаў указ № 380, якім унесены змены ва ўказ № 366 ад 11 жніўня 2005 года «Аб фарміраванні цэнаў на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку», паведамляе ягоная прэс-служба.

Дакументам вызначаюцца адзіныя падыходы да пераацэнкі імпартных медыцынскіх тавараў пры змене курсаў валют незалежна ад краіны вытворчасці.

Указам замацаваны абавязак імпарцёраў карэктаваць кошт медыцынскіх тавараў, пастаўленых з адтэрміноўкай плацяжу, пры зніжэнні курсаў валют. Гэта значыць, калі зніжаюцца курсы замежных валют, то імпарцёры мусяць змяншаць і цэны на лекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула