БЕЛ Ł РУС

Крамы «Мегатопа» пад вечар усё ж адкрыліся

27.10.2022 / 21:28

Nashaniva.com

Пра тое, што пад вечар абутковыя крамы сеткі «Мегатоп» сталі працаваць, паведамілі «Нашай Ніве» чытачы.

Днём сітуацыя была іншая. Сайт «Мегатопа» не працаваў. «Ідуць тэхнічныя работы», — сказана было ў аб'яве.

Былі зачыненыя і фізічныя крамы сеткі па ўсёй Беларусі. У некаторых з іх прызнаваліся, што праца прыпыненая, іншыя не ішлі на кантакт. 

Цяпер доступ на сайт «Мегатопа» як бы ёсць, але з пазнакай, што магчымасць замоў праз яго часова абмежаваная. 

Чытайце таксама:

«Угаворваюць вярнуцца». Рэгуляваннем цэн улады стварылі сапраўдны хаос — што адбываецца?

Зачыніліся крамы абутку «Мегатоп», спынілася праца сайтаў «Марка» і «Белвеста»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула