Грамадства55

«Угаворваюць вярнуцца». Рэгуляваннем цэн улады стварылі сапраўдны хаос — што адбываецца?

Праз нявызначанасць і высокую цану за памылку (ажно да крымінальнай справы) многія іпэшнікі сёння не выйшлі на працу. Вядома, што такія хваляванні былі ў 13 гарадах. Сайты некаторых крам не працавалі. «Наша Ніва» сабрала інфармацыю з месцаў.

Фота: сацсеткі

Чаму здарыўся калапс? З 6 кастрычніка Лукашэнка забараніў падымаць цэны. Ён даручыў да 20 кастрычніка распрацаваць механізм, як гэта будзе рэгулявацца. Урад прыняў шэраг дакументаў, у тым ліку пастанову №713 «Аб сістэме рэгуліроўцы цэн». А 26 кастрычніка аб'явіў, што ўнёс у яе змены. Якія — не было вядома. Іх абяцалі растлумачыць ранкам, але зацягнулі. Людзі былі ў разгубленасці. Што не дзіўна — за перавышэнне цэн або нават неабгрунтаваныя зніжкі за апошнія тыдні завялі некалькі крымінальных спраў.

Частка прадпрымальнікаў у Магілёве ў першай палове дня вырашыла не адчыняцца. Некаторыя наогул сёння не выйшлі на працу. Паводле аднаго з іх, які заявіў, што бастуе, «усе чакалі, калі будуць нейкія тлумачэнні па цэнах, а іх не было».

Ён кажа, што нявыхадам на працу прыватныя прадпрымальнікі, якія прадаюць тавар на рынках і гандлёвых цэнтрах, спрабуюць паўплываць на мясцовую ўладу, каб яна ў сваю чаргу даведалася ў вышэйшай улады, як жыць далей.

Магілёў. Фота: сацсеткі

Суразмоўца наракае, што праз няпэўнасць сітуацыі ён і ягоныя калегі не папаўняюць асартымент, каб ашчадзіць грошы. «Калі сітуацыя не канкрэтызуецца, то дойдзе да дэфіцыту», — мяркуе ён. Па яго словах, плану дзеянняў у прадпрымальнікаў няма, а сённяшні нявыхад на працу, які ён не хоча называць пратэстам, стаў вынікам спантаннага рашэння.

«Усе знялі тавар, які даўно ляжаў, бо прадаваць стала нявыгадна. Пустыя паліцы… Палова знаёмых ІП сышла ў водпускі», — кажа адзін з магілёўскіх прадпрымальнікаў.

Іншая прадавачка кажа, што не ўпэўнена, што яны заўтра адчыняцца.

«Задушылі дакументамі, патрабаваннямі, якія штодзень мяняюцца», — стомлена выказваецца яна.

Фота: сацсеткі

Таксама, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», сёння прыпыніла працу частка іпэшнікаў у Гомелі.

Напрыклад, у адным з гандлёвых пунктаў з раніцы працавала толькі палова бізнэсоўцаў. Пасля гэтага з гандлярамі правялі нараду, дзе прасілі «пакуль не зачыняцца», маўляў, праверак не будзе. 

«Баяцца, што людзі не заплацяць падаткаў», — адзначае крыніца ў мясцовых бізнэс-колах і дадае, што пасля нарады хто-ніхто ўзнавіў працу.

Адна з іпэшніц Смаргоні распавяла, што ў горадзе прадпрымальнікі не бастуюць, але ж ім за некалькі дзён прыйшлося перапісаць увесь асартымент тавараў, «проста рукі ў кроў».

У Лідзе не працаваў сёння адзін з рынкаў.

Пра сітуацыю ў Баранавічах пісала выданне «Інтэкс-прэс». На рынку «Універсальны» з раніцы былі зачыненыя ўсе ралеты. Некаторыя прадпрымальнікі казалі, што да выхадных не адкрыюцца. Скардзіліся, што ўведзеныя абмежаванні на надбаўку не вышэй за 30% робяць іх бізнэс нявыгадным, што ўлады замучылі праверкамі.

Не адчыніліся сёння крамы абутку «Мегатоп». У афіцыйным акаўнце гандлёвай сеткі адказалі, што крамы не працуюць «праз тэхнічныя прычыны». На гарачай лініі ў сваю чаргу патлумачылі, што цяпер гандлёвыя пункты вельмі занепакоеныя і занятыя з-за пытанняў рэгулявання цэнаў. 

У адной з гэтых крам, расказвае наведнік, які хацеў купіць абутак, вісела аб'ява, што сёння яны зачыненыя, але самі прадаўцы на месцы былі. Выглядалі яны разгубленымі.

Не працуюць сёння і многія сайты іншых крам. Сярод іх, напрыклад, — «Белвест», «Марка», «Краўт». Пішуць, што прычыны тэхнічныя. Сетка крам касметыкі і бытавой хіміі «Міла» тлумачыць, што ў іх «пераязджае склад».

Скрыншот: сайт «Краўт»
Скрыншот: сайт «Міла»
Скрыншот: сайт I'M

Як паведамляе канал Антона Матолькі, сёння не адкрылі свае крамы таксама некаторыя прадпрымальнікі Мінска, Віцебска, Гродна, Маладзечна, Кобрына, Дзяржынска, Пінска. 

Нягледзячы на тое, што часовае закрыццё пунктаў продажу было ў многіх гарадах, гэта наўрад ці можна назваць пратэсным рухам. Рашэнні аб нявыхадзе на працу былі спантанныя і часта — прадыктаваныя асцярогамі атрымаць штраф за працу не па правілах. У той жа час былі рынкі і гандлёвыя цэнтры, дзе зачыніліся адзінкі, а іншыя працягвалі працу ў звычайным рэжыме. Сярод тых жа, хто не выйшаў, некаторыя казалі, што гатовы адчыніцца, як толькі будзе яснасць у заканадаўстве.

Саўмін унёс змены ў спіс тавараў, цэны на якія падлягаюць рэгуляванню. Што змянілася?

Урад зацвердзіў новую сістэму рэгулявання цэн — як на беларускае, так і на імпарт

Па факце «завышэння цэнаў» распачалі ўжо 10 крымінальных спраў

КДК завёў крымінальную справу за зніжкі на каўбасу

Каментары5

  • Mar
    27.10.2022
    Одна курица обвалила всю беларусскую экономику.
  • Абсурд
    28.10.2022
    Mar, не курица, а петух.
  • даведка
    28.10.2022
    А цены ведь в крупных сетевых магазинах не только не снизились, но и, наоборот, выросли выше прежних.

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Усе навіны →
Усе навіны

У Купалаўскім тэатры адбылася першая прэм'ера сезона. Гэта трагікамедыя Дастаеўскага з Няфёдавай у галоўнай ролі21

«Сто працэнтаў Беларусь». У Магілёве заўважылі ката, які ведае правілы дарожнага руху ВІДЭА1

Памёр віцебскі мастак Аляксандр Слепаў

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі21

Расія вярбуе на вайну супраць Украіны еменскіх хусітаў1

Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

Назваць дачку Арэшніцай у гонар балістычнай ракеты хочуць бацькі з Татарстана7

На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча31

Каардынацыйная рада заклікала Літву і Украіну памяняць Верамейчыка на беларускіх шпіёнаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Галоўнае
Усе навіны →