Беларусы вар’яцеюць: за сем гадоў колькасць хворых вырасла ўдвая
Такую статыстыку прывяла галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя Беларусі Святлана Занская.
Такую статыстыку прывяла галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя Беларусі Святлана Занская на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню псіхічнага здароўя.
«Ад 2001 года ў Беларусі адзначаецца рост першаснага хварэння псіхічнымі разладамі, — паведаміла яна. — Гэты паказнік сярод дарослага насельніцтва за апошнія сем гадоў вырас удвая», — сказала яна.
Агульная колькасць пастаўленых на ўлік як хворых псіхічнымі разладамі з 2003 года да 2008-га ўзрасло ад 220 тыс. чалавек да 260 тыс. Псіхічныя і паводзінныя разлады назіраюцца ў 10% дарослых, а сярод наведнікаў дактароў — аж у 20% усіх пацыентаў.
Разам з тым, пачынаючы ад 2003 года ў краіне злёгку, але паслядоўна, змяншаецца колькасць суіцыдаў.