БЕЛ Ł РУС

Расійскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты ў грузе піва

1.11.2022 / 22:10

Nashaniva.com

Расійскія мытнікі перахапілі ў Краснінскім раёне Смаленскай вобласці партыю беларускіх цыгарэт агульным коштам каля 3 млн расійскіх рублёў (48,5 тысяч даляраў). Іх перавозілі ў грузавым аўтамабілі, які, паводле дакументаў, вёз больш за 20 тон беларускага піва ў Маскву.

Пры аглядзе сярод скрынак з півам знайшлі 26 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт без расійскіх акцызных марак і дакументаў.

Цяпер гэтай справай будзе займацца паліцыя, паведамляе Цэнтральнае мытнае ўпраўленне Федэральнай мытнай службы Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула