БЕЛ Ł РУС

У Магілёве збіраюцца ўсталяваць мемарыяльную шыльду Барысу Маісееву

16.11.2022 / 23:58

Nashaniva.com

Дырэктар нядаўна памерлага расійскага артыста Сяргей Гарох у тэлеперадачы «Ты не паверыш!» выказаў намер усталяваць мемарыяльныя дошкі і стварыць помнік у гонар артыста. У Магілёве плануюць усталяваць шыльду на доме, у якім Маісееў некалі жыў.

Праўда, тэарэтычна перашкодай могуць стаць правілы ўсталявання мемарыяльных знакаў не раней за пэўны тэрмін пасля смерці асобы. У Магілёве гэты тэрмін — 5 гадоў пасля смерці знакамітага чалавека. Але вядома, што ў Беларусі фармальных законаў трымаюцца зусім не строга, калі ў ідэі будуць высокапастаўленыя заступнікі.

Барыс Маісееў — расійскі танцоўшчык і эстрадны спявак, які праславіўся дзякуючы эпатажным манерам. Магілёў — яго радзіма, у Беларусі ён правёў дзяцінства і раннюю маладосць. А памёр Маісееў сёлета 27 верасня на 69-м годзе жыцця ў Маскве.

Чытайце таксама:

Памёр расійскі спявак Барыс Маісееў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула