Барысу Маісееву было 68 гадоў, а пачатковы этап яго біяграфіі быў звязаны з Беларуссю.

Барыс Маісееў нарадзіўся 4 сакавіка 1954 года ў Магілёве. Скончыўшы школу, ён з'ехаў у Мінск, дзе паступіў у Мінскае харэаграфічнае вучылішча. А скончыўшы яго як класічны танцоўшчык, паехаў шукаць шчасце па ўсім Саюзе, працаваў ва Украіне, Літве, Латвіі, у канцы 1980-х быў перыяд працы нават у ЗША.
У 1974 годзе, падчас вучобы ў Мінску, 20-гадовы Барыс Маісееў здымаўся ў беларускім фільме «Ясь і Яніна». Галоўную ролю ў ім сыграў Уладзімір Мулявін, а Маісееў у эпізодах танцаваў на будпляцоўцы.
Шырокую вядомасць набыў на пачатку 1990-х, калі адным з першых у Расіі зрабіў камінг-аўт і стаў прэзентаваць сябе як спевака-гомасэксуала, што знайшло адлюстраванне і ў рэпертуары.
Паколькі Маісееў дзяцінства і юнацтва правёў у Беларусі, то ведаў беларускую мову і нават вядомыя выпадкі, калі на ёй спяваў. Адзін з іх — выкананне песні «Салавей спявае» з вядомай беларускай спявачкай Алесяй.
-
У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае
-
Ле Пен: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае
-
Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары