БЕЛ Ł РУС

Камандуючы Абʼяднанымі сіламі УСУ: Украіна рыхтуецца да «адэкватнага рэагавання» на назапашванне сіл у Беларусі

3.12.2022 / 22:01

Nashaniva.com

Камандуючы Абʼяднанымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў запэўніў, што ўкраінскія вайскоўцы рыхтуюцца да адэкватнага рэагавання на фоне збірання войскаў у Беларусі.

«Сітуацыя ў Паўночнай аперацыйнай зоне зʼяўляецца кантраляванай. На тэрыторыі Беларусі працягваецца назапашванне саюзнай групоўкі войскаў. Мы ўвесь час адсочваем гэтую сітуацыю і рыхтуем нашы сілы да адэкватнага рэагавання. Цяпер пагрозы з боку саюзнай групоўкі [з тэрыторыі Беларусі] яшчэ няма. Праца, якая праводзіцца ў нас, павінна павысіць устойлівасць нашай абароны і адэкватнасць нашага рэагавання на рост гэтай пагрозы», — сказаў Наеў.

Паводле яго слоў, калі ваенная пагроза з боку Беларусі ўзрасце, прадугледжана дапамога дадатковых сіл і сродкаў.

Чытайце таксама:

Міністры абароны Расіі і Беларусі падпісалі пратакол, які датычыць бяспекі. Яго сэнс невядомы

Лукашэнка — Шайгу: Усё, што беларусы па дамове павінны зрабіць, мы зробім. Вы ў гэтым не сумнявайцеся

Святлана Ціханоўская адрэагавала на падпісанне таемнага пратакола, які датычыць бяспекі паміж Расіяй і Беларуссю

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула