БЕЛ Ł РУС

Літва ацаніла страты праз адмову ад перавалкі беларускіх грузаў

5.01.2023 / 15:10

Nashaniva.com

Страты Клайпедскага марскога порта сталі вынікам адмовы ад перагрузкі ўгнаенняў з Беларусі.

Фота: atviraklaipeda.lt

Пра гэта ў эфіры літоўскай радыёстанцыі Žinių radijas распавёў міністр камунікацый і транспарту Марус Скуодзіс.

Паводле яго ацэнак, перавалка грузаў у Клайпедскім порце за мінулы год скарацілася на 21%. Міністр падкрэсліў, што самыя вялікія страты звязаныя акурат з міжнароднымі санкцыямі, праз якія Літва адмовілася перагружаць беларускія ўгнаенні.

Яшчэ адной прычынай падзення даходаў для Клайпеды стаў рост цэн на прыродны газ і аманіяк (аміяк). З-за гэтага прыйшлося паставіць на паўзу працу завода па вытворчасці фосфарных угнаенняў Lifosa ў горадзе Кядайняй, што таксама адбілася на загрузцы порта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула