Для ўдзелу ў афіцыйнай ялінцы гомельскаму Хагі Вагі вырвалі зубы і прышылі вушы
На ранішніку, які ладзіўся для дзяцей Гомельшчыны, паказалі мадэрнізаваную версію роставай лялькі Хагі Вагі. Мадэрнізатары падышлі да справы творча, піша «Флагшток».
Пасля забароны ідэолагамі замежных герояў аніматары памянялі ляльцы зубы і прышылі вушы.
Гэтых мераў аказалася недастаткова: здымак з мадэрнізаваным Хагі Вагі, апублікаваны на сайце газеты гомельскага аблвыканкама, быў выдалены.
Перад гэтым супраць сапраўднага Хагі Вагі пачалі атаку праўладныя прапагандысты.
Сапраўдны Хагі Вагі