БЕЛ Ł РУС

У паветранай прасторы Канады быў збіты неапазнаны лятальны апарат

12.02.2023 / 9:23

Nashaniva.com

Увечары 11 лютага Аб'яднанае камандаванне аэракасмічнай абароны Паўночнай Амерыкі збіла неапазнаны лятальны апарат у паветранай прасторы Канады, паведаміў канадскі прэм'ер-міністр Джасцін Трудо, піша Бі-бі-сі.

Кітайскі аэрастат, збіты амерыканцамі 4 лютага

Міністарка абароны Канады Аніта Ананд паведаміла, што аб'ект ляцеў на вышыні каля 12 кіламетраў і быў збіты на паўночным захадзе краіны прыкладна ў 160 кіламетрах ад мяжы ЗША і Канады.

Перад тым, як прыняць рашэнне адносна аб'екта, Джасцін Трудо паразмаўляў з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, і той загадаў збіць аб'ект амерыканскаму самалёту.

Узброеныя сілы Канады і Каралеўская конная паліцыя пачалі аперацыю па зборы абломкаў апарата для іх вывучэння.

Гэта ўжо трэці аб'ект, збіты амерыканскімі вайскоўцамі за апошні тыдзень: 4 лютага ЗША збілі кітайскі аэрастат-выведнік, а 10 лютага над Аляскай быў збіты яшчэ адзін неапазнаны лятальны апарат.

Чытайце таксама:

Над ЗША збілі неапазнаны аб'ект. Шпіёнскім яго пакуль не называюць

ЗША збілі над Аляскай нейкі неапазнаны аб'ект

Амерыканцы паказалі, як ловяць у моры рэшткі кітайскага аэрастата ФОТА

ЗША збілі кітайскі аэрастат ВІДЭА

Кітай заклікаў ЗША не хвалявацца з-за «шара-шпіёна». Але тут Пентагон выявіў другі такі шар

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула