Амерыканскія СМІ ў жывым эфіры транслявалі знішчэнне кітайскага «шара-разведчыка».
ЗША збілі кітайскі паветраны шар ля ўзбярэжжа Паўднёвай Караліны. Аэрастат ляцеў на вышыні прыкладна 18 км і быў памерам з тры школьныя аўтобусы, паведамляе AP.
Тэлевізійныя кадры паказалі невялікі выбух і падзенне аэрастата да паверхні Атлантычнага акіяна. Пасля падзення амерыканскія вайскоўцы паспрабуюць сабраць абломкі дзеля вывучэння.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары