БЕЛ Ł РУС

Затрымалі мужчыну, які вярнуўся з Расіі

28.02.2023 / 10:34

Nashaniva.com

Жыхара Светлагорска затрымалі, калі ён прыехаў з Расіі ў Беларусь мяняць пашпарт.

Сёлета мужчына, які з 2019 года жыў у суседняй краіне, згубіў у Расіі пашпарт і вярнуўся на радзіму для афармлення новага. Практычна адразу ж ён быў затрыманы.

Як паведамляе МУС, у 2021 годзе ён «у групавым чаце пакінуў абразлівы допіс пад фотаздымкам міліцыянта са Светлагорскага РАУС».

Яму інкрымінуюць «абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў», піша «Вясна».

Пасля вяртання з-за мяжы затрымалі былога пажарнага — у 2020-м ён папярэдзіў жыльцоў «Каскада», што едуць здымаць сцяг

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула