БЕЛ Ł РУС

Украіна выйшла з пагаднення аб памежным супрацоўніцтве з Беларуссю

28.02.2023 / 22:26

Nashaniva.com

28 лютага Украіна спыніла дзеянне пагаднення з Беларуссю ў сферы дзяржаўнай мяжы. Пра гэта паведаміў прадстаўнік урада ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.

Мяжа Беларусі з Украінай

Паводле слоў украінскага чыноўніка, спыненае пагадненне паміж урадамі Украіны і Беларусі па арганізацыі сумеснага кантролю ў пунктах пропуску на ўкраінска-беларускай дзяржаўнай мяжы. Яно было падпісанае ў снежні 1995 года ў Кіеве.

Таксама Мельнічук паведаміў, што адначасова Украіна выйшла і з пагаднення з Расійскай Федэрацыяй аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні ў сферы развіцця пунктаў пропуску праз украінска-расійскую дзяржаўную мяжу, падпісанага ў кастрычніку 2011 года.

Цягам апошняга года, пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі ва Украіне пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, украінскія ўлады метадычна робяць дэнансацыю ўкраінска-расійскіх і ўкраінска-беларускіх міждзяржаўных пагадненняў, якія былі заключаныя і працавалі ў папярэднія дзесяцігоддзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула