БЕЛ Ł РУС

На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам будуць праводзіць анкетаванне

5.04.2023 / 15:46

Nashaniva.com

На мяжы Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй уводзіцца анкетаванне. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Белстата, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Анкетаванне носіць добраахвотны характар, яго заяўленая мэта — вывучэнне «неарганізаванага ўвозу і вывазу тавараў фізічнымі асобамі і накіраванасці плыняў міжнароднага турызму». Адказаць на пытанні будуць прасіць фізічных асоб, старэйшых за 18 гадоў, на ананімнай аснове.

Анкетаванне будзе праводзіцца ў аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы з краінамі ЕС. Адказаць на пытанні папросяць пры перасячэнні дзяржмяжы з Польшчай (цяпер функцыянуе два пункты пропуску), з Літвой (працуе шэсць пунктаў), Латвіяй (два пункты пропуску).

У пастанове адзначана таксама, што анкетаванне будзе праводзіцца і на мяжы з Украінай, аднак па стане на 5 красавіка 2023 года на ёй закрытыя ўсе 12 пунктаў пропуску. 

Чытайце таксама:

З-за чэргаў на польскай мяжы ўладальнікі першачарговых пропускаў не могуць імі скарыстацца

Чэргі з фур на мяжы з Еўрасаюзам меншымі не становяцца — Пагранкамітэт

Як закрыццё «Баброўнікаў» і іншыя абмежаванні паўплывалі на дастаўку тавараў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула